14 декабря 2015      422      0

Чым дыхае “Рацыя”?

Калі слухаць толькі гэты эфір і верыць яму, то Каложская царква даўно б з’ехала ў Нёман, а хатні будынак купца Мураўёва разваліўся б ад незакончанай рэстаўрацыі.

У кабінет аднаго з чыноўнікаў Гродзенскага гарвыканкама неяк заляцеў хлапчук з мікрафонам у адной руцэ і з дыктафонам у другой. Нешта прабарматаўшы наконт таго, што ён карэспандэнт радыё “Рацыя” і пачаў задаваць пытанні: «Чаму вы, улада, не захоўваеце помнікі гісторыі ў гістарычным цэнтры Гродна? А ведаеце, што было ў былой ваеннай камендатуры? Яна ж развальваецца!»

Сапраўды, пасля таго, калі ваенная камендатура пераехала ў іншае памяшканне, вызваліўся будынак, што захоўваецца дзяржавай як гістарычны помнік архітэктуры. Гэта ні што іншае, як палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх — пабудова 1780-х гадоў італьянскага архітэктара Джузеппе Сакка. У гэтым палацы князі праводзілі шматлікія балы, на якія прыязджала тагачасная эліта горада. Пазней у палацы размяшчаўся інтэрнат другога армейскага корпуса, у савецкія часы – нарсуд Гродна, а пазней да 2014 года ваенная камендатура.

Яшчэ да пераезду камендатуры гарадскія ўлады прапаноўвалі некалькі варыянтаў рэстаўрацыі палаца і яго далейшага выкарыстання. Самы слушны з іх – выкарыстаць яго пад палац шлюбаў. Гэты варыянт нядаўна разгледжваўся на абласным узроўні і там таксама артымаў падтрымку. Месца як ніякае іншае падыходзіць для гэтага – парк Жылібера, Вечны агонь, мосцікі праз Гараднічанку – усе вясельныя картэжы прыязджаюць менавіта сюды.

Што тычыцца іншых пабудоў у гістарычным цэнтры Гродна, то і яны пад кантролем улад. Кожны інвестар, а іх каля двух дзесяткаў, перыядычна дае справаздачу аб ходзе рэстаўрацыі. За незахаванне тэрмінаў іх штрафуюць, а ў горшым выпадку могуць і вярнуць гістарычныя помнікі культуры ў камунальную маёмасць горада. Такі лёс, напэўна, чакае былы Гродзенскі піўзавод, які разбураецца з-за таго, што інвестар не збіраецца аднаўляць старажытную піваварню.

Калі недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і радыё “Рацыя”, напераганкі крычалі, што гара, на якой стаіць Каложская царква, спаўзае да Немана, галоўны інжынер інстытута “Гроднаграмадзянпраект” Рышард Кацынель, як існы патрыёт свайго горада, даў паказальны ўрок палітычным дылетантам. Спецыялістам інстытута прыйшлося правесці глыбокія даследаванні, па іх выніках у афіцыйных сродках масавай інфармацыі развеяць гэтыя плёткі.

Калі-нікалі задаеш сабе пытанне: «А каму патрэбен такі негатыў? Якая яго канчатковая мэта?» Тым больш, што ўлады ўсе пытанні трымаюць на кантролі, мабыць звыкліся працаваць, а не каментаваць і гутарыць. Адказ просты – скампраментаваць уладу, якая, быццам нічога не хоча рабіць. Толькі вось што цікава: нешта ня бачыў прадстаўнікоў гэтых СМІ, калі закладвалі камень на месцы пабудовы крытага футбольнага манежа ў Пышках, адкрывалі школу ў мікрараёне Вішнявец ці дзіцячы сад у Альшанцы, дзяржаўны дом сямейнага тыпа для дзяцей-сірат.

Хутка будуць адкрываць памятны знак на месцы пачатку будаўніцтва другога энергаэфектыўнага дома новага пакалення. Цікава, ці будзе там прадстаўнік радыё “Рацыя” ці гэта тэма іх не кранае?

  Метки:

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено