24 мая 2016      790      0

Аляксей Шчадроў ці таямнічы брат Луіджы?

щедровУ верасні 2012 года ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага району купіў дом Аляксандр Шчадроў. Жыхары вескі напачатку былі рады навасельцу, аднак хутка суседства з дзіўным чалавекам стала прычынай неспакою. Справа ў тым, што Аляксандр Шчадроў пачаў збіраць вакол сябе людзей без пэўнага месца жыхарства, неўладкаваных на працу, тым больш, што многія з іх не так даўно вярнуліся з мест пазбаўлення волі.

Без узгаднення з мясцовай уладай ён і яго падапечныя на першых парах занялі яшчэ тры пустуючыя дамы. Шчадроў назваў сябе “братам Луіджы” і пачалось «камуннае» жыццё.

Па запыту мясцовых жыхароў, таямнічым “братам і яго рэлігійнай дзейнасцю” заняліся мясцовыя ўлады. Што рабіць, калі людзі баяцца і самаго дзівака і тых, каго ён прытуліў.

Праваахоўнікі не знайшлі у Шчадрова якіх-небудзь падстаў на права займацца рэлігіей. Луіджы не мае ні тэалагічнай адукацыі, ні царкоўнага сана, а вось 6 судзімасцей: пяць “Крадзеж” і адна – “Рабаванне”, доўга шукаць не прыйшлося.

Сярод тых, хто знайшоў у Шчадрова-Луіджы прытулак, розныя людзі: ёсць і хворыя, якія не могуць самастойна перасоўвацца, але фізічна дужых больш.

На падставе “благіх” мэтаў Луіджы не адзіны раз спрабаваў прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва і ўладаў да таго, каб яны аказалі “камуне” матырыяльную дапамогу. Не дзіва, увайсці ў аблічча “пастара” і патрабаваць грошы на ежу і лекі для тых, хто альбо мае права на сацыяльныя датацыі, альбо павінен працаваць. Напачатку чуллівы народ адгукаўся. Колькі з гэтай дапамогі Шчадроў заставіў сабе — невядома.

Як толькі міграцыйная служба патрабавала захавання правілаў у выглядзе рэгістрацыі, адразу з’явіліся публікацыі аб тым, што “Руководителю Дома милосердия в деревне Александровка приказали выгнать на улицу своих постояльцев”. За кожнага пастаяльца трэба ўнесці 105 тысяч беларускіх рублеў. Шчадроў разводзіць рукамі – вялікія грошы, дзе іх узяць.

“Камуну” Шчадрова-Луіджы пад “апеку” ўзялі мясцовыя актывісты БХД. На справаздачу да іх ен часта наведваецца. Там каардынуюць яго дзейнасць. Часам такія ваяжы займаюць некалькі дзен, і дзе тады Шчадроўская дабрачыннасць у адносінах да тых, хто прыкаваны да ложку?

Дадаткова дапамогу аказваюць і веруючыя каталіцкай царквы. Не так даўно фінансавая дапамога была перададзена і з дабрачыннага фонду з Цурыху. За гэтыя грошы, нібыта, паставілі новыя вокны і дзверы. Але на фота бачна, што шыбы і дзверы старыя!!!

Дык куды ж уцякаюць грошы, што перадаюцца Шчадрову?

  Метки: ,

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено