25 марта 2014      581      0

Чаму фальшуюць нашу гісторыю?

tankНядаўна на старонцы неафіцыйнага Саюза палякаў была размешчана адозва падтрымаць ініцыятыву польска фонда Яўхіма Лелявеля па фінансаванню фільма пра абарону Гародні ад савецкіх захопнікаў у 1939 годзе.

Дзівосным з’яўляецца тое, што некаторыя гарадзенскія беларускамоўныя старонкі напісалі са станоўчага боку пра гэта. Нават тое, што ў фільме будзе эпізод пра “легендарнага” хлопчыка Тадзіка Ясінскага ня вызвала абурэння ў мясцовых жыхароў. Гэтая асоба хлопчыка сапраўды “легенда” таму што ўсё, што аб ім вядома, напісана са слоў адной мацёрай польскай разведчыцы, якая ўспомніла аб гэтым праз поўстагоддзя ад падзей. А тое, што за гэты міф так учапіліся ў Польшы, і гэтыя фільмы з прыцягнутым за вушы сюжэтам і шматтысячныя мітынгі ў Польшчы нацыяналістаў, гэта можа быць дрэнным сігналам для беларусаў. Сумны працяг гэтай стужкі пра польскіх абаронцаў Гародні магчыма будзе даглядзець у Рызе праз наццаць год.

Мне зразумела, чаму на вуліцы Будзённага (у польскім кансуляце і сядзібе Яскевіча з Борыс) падтрымліваюць гэткія ідэі. Яны робяць сваю справу – кшталцяць грамадзян Польшы, як юрыдычна (праз карту паляка), так і ідэйна, у тым ліку і праз гэткія кінастужкі. Але чаму засунулі глыбей сваё сумленне і грамадзянскі гонар патрыёты Беларусі, якія не саромеюцца размаўляць і пісаць па беларуску?

braty pa zbroi 1938Упэўнены, што уся гэтая акцыя па грамадзкай падтрымцы здымак фільма польскім фондам Яўхіма Лелявеля, прафанацыя для дзетак. Сродкі, якія нібы ахвяруюць Яскевіч з Борыс ды іх хаўруснікі на здымкі кінастужкі, ужо дадзены альбо паабяцаны ім польскім бокам.

Гарадзенцы, сваім маўчаннем і абыякавасцю да падобных ініцыятыў польскага боку ў дачыненні да нашай гісторыі, вы здраджавеце сваю Радзіму. Зразумейце гэта зараз, бо праз пару год можа быць позна рабіць што-небудзь.

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено