09 июля 2018      1048      0

Беларускі патрыятычны сайт «stopopp.com» запісалі ў лік «пророссийских черносотеннных сайтов»

Здарылася гэта дзякуючы актывістам апазіцыі з Ліды – прадпрымальніку Валеру Мінцу і нідзе афіцыйна не ўладкаваным на працу Сяргею Пантусу ды актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку.

Уласнае расследаванне ў дачыненні да аўтара публікацый, змешчаных у нумарах рэгіянальнага друкаванага выдання «Лідская газета», а таксама інфармацыйнага рэсурса «stopopp.com» здейсніла «Радыё Свабода». Пазнаёміліся з кантэнтам, пакінулі сваю «думку», а ў выпадку калі аўтара публікацый Антона Быстрыцкага знойдуць, паабяцалі вяртанне да тэмы. Дык давайце вернемся!

Відавочна факты, закранутыя Быстрыцкім, моцна зачапілі «незалележных» свядамітаў. Відавочна ня толькі мясцовых, а нават сталічных. Сапраўды закранулі хворыя мазалі беларускага змагарства.

І гэта не толькі гранты, распіл якіх тэма для апазіцыйнага «руху» жывая, але і «двумоўе». Пратэстная супольнасць з Ліды, Слоніма, Гродна ці Мінска цікавіцца толькі фінансаваннем асабістых праектаў. Кожны візіт беларускага змагара ў Брусэль, Вільнюс ці Варшаву – гэта вылазка за грантам і дэманстраванне далейшай дзейнасці ў апазіцыі. Менавіта там з карткаў, выдадзеных нямецкімі ці польскімі банкамі, здымаюцца суммы, якія яшчэ неабходна правезці праз мяжу, абыходзячы працэдуру дэкларавання. Незалежнай такую дзейнасць беларускіх аматараў мовы не назавеш, аднак хто на што вучыўся, ці не вучыўся…

Чаму ж матчына мова ў абразлівай, далёкай ад літаратурнай і нават ад «трасянкі» форме гучыць у вуснах мясцовых змагароў, запытацца трэба у саміх актывістаў беларускай пятай калоны. Беларускае змагарства і сёння выкарыстоўвае тарашкевіцу – словы часцяком так перакручваюць, што гэта не мае з сучаснай беларускай мовай нічога агульнага. Таму і грамадствам не падтрымліваецца. Сцяг – сьцяг, Мінск – Менск, снег — сьнег, план – плян і нават кампутар – як пачуеш такія словы адразу зразумела, хто перад табою – БНФ-авец ці выкладчык ВНУ — сапраўдны носьбіт мовы. Успрымайце нас такімі, якія мы ёсць, — кажуць змагары. Ну можа Трусаў іх навучыць у сваёй установе? Не кепска было б, аднак, за гэта трэба плаціць, нават сябрам ТБМ – за фінансы паміж партыямі бойка ідзе не на жыццё!

Сама таго не ведаючы, «незалежная» прэса агаліла канфуз, які «дэмакратычная» супольнасць старанна хавае — у якой партыі праводзяць «палітычную» дзейнасць мясцовыя актывісты Мінец, Ашурок ды Пантус? Гэта засталося загадкай нават для «кішэнных» рэсурсаў апазіцыі — pyx.by, belaruspartisan.by, svaboda.org, racyja.eu, hrodna.life. Усе яны ў голас сцвярджаюць, што вышэй адзначыныя «палітычныя» дзеячы з’яўляюцца сябрамі партыі БНФ.

Самі ж актывісты, палічыўшы сабе пацярпелым бокам, у заяве, накіраванай у адрас Лідскага райвыканкама, пракурора Лідскага району, Міністэрства інфармацыі Беларусі і нават да Следчага Камітету, клічуць сабе сябрамі руху «За свабоду», які ніякага дачынення да партыі БНФ не мае, а ў пытанні барацьбы за грошы Еўравязу наогул з’яўляецца канкурэнтам. Гэта яшчэ Рыгор Костусеў — лідар партыі БНФ пра дэмарш абласных актывістаў ня ведае. Як даведаецца пра дызертырства актывістаў у партыю Аляксандра Мілінкевіча, мала не будзе!

Ці застаюцца Мінец, Пантус ды Ашурок чальцамі партыі БНФ, распявадаючы «незалежным» СМІ пра сяброўства з рухам «За свободу»? Ці прыбралі іх са спісаў партыйных дзеячоў БНФ? У якую партыйную касу плацяць унёскі рэгіанальныя апазіцыянеры? О дзе трэба праводзіць журналістскае расследаванне, ды толькі ні адно «незалежнае» СМІ да яго цікавасці не мае!

Спісы партый – гэта суперсакрэтная інфармацыя ў кожнага лідара партыі. Такія дадзеныя захоўваюцца вельмі старанна, каб не шакаваць грамадскасць нізкай зацікаўленасцю дзейнасцю «палітычных» рухаў на Беларусі. Каб зарэгістраваць партыю, трэба 1000 подпісаў ад яе прадстаўнікоў. А дзе іх узяць, калі на самае буйное свята беларускай апазіцыі ў адной толькі Гародні выйшла каля 200 чалавек. Выключыць адтуль падлеткаў, якім яшчэ 18 год няма і супрацоўнікаў МУС, і рэальнае становішча ў стане апазіцыі стане нагадваць катастрофу. Вымірае беларускае змагарства!

Ускалыхнуў Быстрыцкі і «незалежныя » СМІ. Гэтым заходнім лізаблюдам на сваіх інтэрнэт-старонках дазволена ўсё – офісы іх далёка за мяжой. Тэкст публікацый Быстрыцкага прымусіў «свядамітаў» успомніць пра прынцып «двумоўя» і нават звярнуцца да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Відаць, запамятаваў актывіст ці БНФ, ці руха «За свабоду» Валер Мінец, як на расейскай мове даваў каментар лідскаму радыё, але пры гэтым закідваў дзяржауныя ўстановы патрабаваннямі адказваць змагару на беларускай мове, насамрэч тады прынцып «двумоўя» для Мінца не існаваў.

Зарабляючы халтурамі Вітольд Ашурок таксама эпічны кадр. Жыве ў Бярозаўцы. У 2016 годзе ад партыі БНФ балатаваўся ў дэпутаты беларускага парламенту па Дзятлаўскай акрузе. Бярозаўка тады гудзела — «Гэта ж трэба, — казалі сяльчане, — каб алкаш ды ў дэпутаты». Адзін зварот «Панове!» чаго каштаваў. Гэты абразлівы зварот паставіў кропку ў яшчэ не распачатай дзейнасці беспрацоўнага кандыдата ў дэпутаты. Якія тут на беларускай зямлі панове? Панове засталіся на ўсходніх крэсах, у амбіцыях Варшавы ды марах Анжэлікі Борыс аб светлай польскай будучыні «ад можа да можа». З такім зваротам Ашурку трэба было балатавацца ў суседняй Польшчы, там панове далі б станоўчы водгук на дзейнасць змагара дзе толькі было мажліва.

Мясцовая апазіцыя паскардзілася паўсюль і выкарыстала гэта як мажлівасць піару. А вось журналісты «Свабоды» бачаць у публікацыях Быстрыцкага нешта большае, яны правялі аналогію с калегамі з вядомага сайта Рэгнум. Як склаўся лёс рэгнумцаў, вядома ўсім.

Вінавацяць ва ўсім актывісты-апазіцыянеры “Лідскую газету”. Факты, якія апісаў Быстрыцкі, ім не падабаюцца. Але, як кажуць, з песні слоў не выкінуць. Таму яшчэ раз нагадаем факты.

Згодна с інфармацыяй Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, у гэтым годзе для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання зарэгістравалася больш за 82 тысячы абітурыентаў. Наібольш папулярны прадмет на ЦТ, як і ў мінулыя гады, руская мова – на яе зарэгістравалася 67 тысяч чалавек. На другім месцы матэматыка – больш за 45 тысяч чалавек. Беларускую мову вырашылі здаваць каля 25 тысяч чалавек, што амаль у тры разы меньш, чым рускую!

Што тычыцца дзіцячых дашкольных устаноў, то ўсе запыты бацькоў улічаны. Усе, хто звярнуўся з такім пытаннем, здолелі ўладкаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя групы ў садках. 40 дзяцей у горадзе Гродна з насельніцтвам больш за 370 тысяч чалавек будуць навучацца на беларускай мове.

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено