07 июля 2014      409      0

За што спрачаецца Генiк Лойка?

Папаўся ў рукі нумар газеты «Народная воля», у якой ўбачыў матэрыял пра Геніка Лойку. Ягоная пазiцыя – заставiць улады паважаць яго iмкненне ўжываць беларускую мову ў якасцi сродка зносiн, надта здзiвiла мяне. Не ведаў, нават, што есць у нашай краіне такія людзі, што неяк блізка да сэрца ўспрымаюць такія дробязі. Паставiў сябе, грамадзянiна Беларусi на яго месца, i з’явiлася жаданне паразважаць на гэтую тэму.

Сам я пенсіянер. Да роднай мовы прыйшоў здаўна. Сам прыйшоў. Па-першае, таму, што жыву на весцы, а там пераважная колькасць насельніцтва ўжывае так званую трасянку. Па-другое, мне яна наогул прыемна гучыць. Маю дваіх сыноў, трое дарослых унукаў. Мовай яны, як і большасць цяперашнiх падлеткаў, авалодалі пад час навучання ў школе. Аднак у жыцці яны ёю не карыстаюцца. І мне здаецца, што любы прымус у такой справе зусім не патрэбны. Яны дасканала ведаюць, што беларуская мова iснуе, ставяцца з павагай, пры неабходнасці ці пры жаданні маюць магчымасць перайсцi на яе ў прыватнай бяседзе. Мой выбар паважае мая сям’я, i гэта я лiчу галоўным, дзеля таго каб адчуваць сябе задаволеным. Што можа быць найлепш?

Хацелася б запытаць паважанага спадара Лойку i падобных да яго. Што перашкаджае вашаму шчасцю? У вас есць магчымасць на выбар мовы. Так чаму i за што вы ўвесь час спрачаецеся? Мабыць, у вашай акрузе не раздзяляюць вашыя погляды? Можа, гэта ўвогуле комплекс, якi зноў и зноў прымушае вас давіць на людзей, каб адчуць свою годнасць?

Неўзабаве пачынаеш думаць, што такiя звароты такiх вось Лоек – гэта толькi спрыяльны сродак, за каторым хаваецца нешта iншае, што не мае нiякага дачынення да беларускай мовы. Спадар Лойка, я хачу каб Вы почулi мой заклiк: любоў да мовы павiнна быць у сэрцы, а не на паперы плаката ля суда цi дзiцячага садка. Я дакладна разумею адно: гэта барацьба не за беларускую мову, а супраць рускай мовы на Беларусі, якую Вы лічыце іншаземнай і варожай. Пры гэтым любая іншая, гучашчая на Беларусі Вас бы так не абурала.

Яшчэ больш засмучае другое. Нейкае грамадская ініцыяціва Рада Беларусскай інтэлігенцыi падала адпаведную заяву ў Кансцітуцыйны суд. Усе па той жа справе паважных адносiн да беларускай мовы.  Больш некаму. Той, хто жыве и працуе на весцы інтэлігенцыяй у такіх спадароў ніколі не лічыўся. Вось i думай цяпер якой часцы насельніцтва на самой справе дапамагае гэтая так званае грамадскае аб’яднанне?  Ну можа хоць неўдалыя амбіцыi Геніка Лойкі ўшануюць, пакуль простыя людзі займаюцца сапраўднай працай.

  Метки:

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено