25 марта 2014      651      0

Доўгая дыктоўка

дыктоўкаУ cуботу ў Гародні зноў пісалі дыктоўку на беларускай мове. Сёлета для дыктоўкі быў абраны тэкст украінскага гімну. Ня ведаю дасканала, ці мае Алесь Кіркевіч адпаведную адукацыю, але менавіта ён стаў тым аўтарам, хто і переклаў тэкст гімна на беларускую мову. Звычайна на такіх сходах шмат людзей сталага ўзросту, аднак добрае надвор’е, што склалася напрыканцы тыдня, хутчэй спрыяла фізічнай працы на агародах. Нягледзячы на значную колькасць дзяцей, школьнай такую дыктоўку відавочна не назавеш – у 45 хвілін не ўлажыліся. Спроба даведацца ў удзельнікаў аб мерапрыемстве нічога станоўчага не дала. Рэакцыя на апытанне “Вашыя ўражанні ад мерапрыемства” па-праўдзе кажучы, здзівіла. Мала хто імкнуўся адказаць. Вось усё што здолелі пачуць.

“Традыцыйная дыктоўка на гэты раз прайшла неяк марудна. Можа нас і хацелі такім чынам зацікавіць, аднак большасць ня мела часу, дзеля ўдзелу ў мерапрыемстве такога маштабу. Народ не быў задаволены. Гэтым разам з Менска да нас прыехалі Валярына Кустава і Алесь Залеўскі. Перад тым як уласна перайсці да галоунай мэты, яны амаль цэлы час “травілі байкі” пра наш горад. Увогуле, мне было непрыемна, калі гэтыя сталічныя юнакі пачалі характарызаваць наш горад, як “сталіцу кантрабандыстаў”, католікаў, панкаў, кандыдатаў у прэзідэнты”.

“Абралі дзетак, каб яны чыталі першы куплет украінскага гімну. Лічу, што гэта не дзіцячая справа. Напэўна, гэта ўсё ад таго, што вядучыя сваіх дзяцей не маюць ды і ўвогуле, самі яшчэ дзеці”.

“Пасля выступаў Зміцер Вайцюшкевіч. Нешта спяваў на вершы Рыгора Барадуліна, дакладна не ведаю. Я пайшоў. Там, амаль, увесь народ пайшоў. Толькі пару чалавек засталося. Зацянулі, стаміліся ўсе”.

“З цягам часу гэтыя дыктоўкі губляюць першапачатковы сэнс. Усё не то. Узнікае такое пачуцце, што гэта запланаваная акцыя, якая павінна адбыцца, а не тое, што ідзе ад шчырай людской душы”.

Фота «Твой стыль»

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Самое читаемое
Опрос

Будет ли Литва закупать электроэнергию с белорусской АЭС

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...
Читайте нас в Телеграм — еще больше новостей

Метки

© 2024 Stop opp · Копирование материалов сайта без разрешения запрещено